Поиск по этому блогу

Translate

четверг, 27 декабря 2018 г.

Археологический лагерь в Зельве





Дакрануцца да гісторыі роднага края

            Унікальная магчымасць вывучэння гісторыі роднай Зэльвеншчыны была прадастаўлена навучэнцам старэйшых класаў СШ №3 г.п. Зэльва, якія ўдзельнічалі ў археалагічных раскопках у самым цэнтры пасёлка. Юныя археолагі змаглі дакрануцца да артэфактаў старажытнай гісторыі пасёлка, якому ў гэтым годзе споўнілася 760 гадоў. Пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка Нацыянальнай акадэміі навук РБ Юрэцкага С.С. улетку 2018г. наведвальнікі археалагічнага лагера «Юны археолаг», даследавалі самае любімае месца для фатаздымкаў жыхароў пасёлка з моманту з'яўлення самога фотаапарата – Касцёльную гару. Дарэчы, гэта самая высокая кропка гарадскога пасёлка, якая ўзвышаецца над мясцовасцю на 20-25 метраў.
         Дзякуючы экскурсаводам лагера Карозе Е. і Ленец Е. на Касцёльнай гары замест руін Свята-Траецкага касцёла сярэдзіны XIX стагоддзя перад дзецьмі і гасцямі лагера паўстала ўся гісторыя пасёлка, непарыўна звязаная з Касцёльнай гарой - сапраўдным сэрцам Зэльвы, нямым сведкам нашай няпростай гісторыі. Самы першы храм на гэтым месцы быў пабудаваны яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1470 годзе. Неаднаразова перабудаваны храм, не мяняючы свайго месца, стаў часткай гісторыі Рэчы Паспалітай, пасля трох раздзелаў якой апынуўся ў Расійскай імперыі і стаў належаць праваслаўным, быў сведкам Першай сусветнай вайны, у студзені 1919г. знаходзіўся на тэрыторыі Савецкай Беларусі, а з 1920г. у часы Другой Рэчы Паспалітай стаў ізноў каталіцкім, з 17 верасня 1939г. - у БССР, пацярпеў ад фашысцкіх бомб 22-23 чэрвеня 1941 г. і быў канчаткова разбураны падрывам знойдзеных пасля вайны мін і снарадаў...
Наведвальнікамі лагера сталі неабыякавыя да захавання культурна-гістарычных помнікаў Зэльвеншчыны мясцовыя святары айцец Георгій (Субаткоўскі) і ксёндз Яцэк (Маркелаў). Пры дапамозе ксяндза на Касцёльнай гары была рэканструявана капліца, узведзеная ў памяць забітых у 1907 годзе каталікоў. Святар Георгій падзяліўся вынікамі сваіх краязнаўчых даследаванняў па гісторыі царквы ў пасёлку, а таксама зацікавіў дзяцей экалагічнымі праектамі Беларускай Праваслаўнай царквы.
Але самым цікавым заняткам для юных археолагаў, вядома, стала знаёмства з новай для іх навукай - археалогіяй, без якой немагчыма ўявіць вывучэнне і самой гісторыі. Спачатку хлопцы і дзяўчынкі праслухалі ўступныя лекцыі па археалогіі, пазнаёміліся з новымі тэрмінамі, метадамі палявых даследаванняў, а затым з пошукавым запалам узяліся за рыдлёўкі, саўкі, пэндзлікі. Якія толькі разнастайныя знаходкі не малявала юнае ўяўленне: манеты, ўпрыгожванні, каштоўныя рэчы, прадметы царкоўнага ўжытку і многія іншыя артэфакты, якія нашлі б годнае месца сярод экспанатаў народнага музея СШ №3 г.п. Зэльва. Не змагло астудзіць энтузіязм падлеткаў і тое, што самыя каштоўныя знаходкі, якія з'яўляюцца сапраўднымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, вядома, неабходна было б перадаць дзяржаве.
На жаль, скарбы Касцёльнай горы яшчэ чакаюць свайго адкрыцця, але ўжо ў наступным годзе юныя археолагі зноў адправяцца на іх пошукі. Магчымасць поспеха адзначана яшчэ вядомым археолагам Ф.В. Пакроўскім ("Археалагічная карта Гродзенскай губерніі", 1895г.), які сцвярджаў, што гара з'яўляецца старажытным паселішчам з рэшткамі валоў, побач з якой раней знаходзілі шаблі і манеты, а ў самым мястэчку ў канцы XIX стагоддзя быў знойдзены і адпраўлены ў Віленскі музей бронзавы пярсцёнак-пячатка.
За пяць дзён палявых даследаванняў падлеткі адшукалі сапраўдны скарб - яны пасябравалі і адкрылі для сябе цэлы свет краязнаўства. Вынікам пошукавых работ з’явілася вымярэнне цагляных, умацаваных вялізнымі камянямі, тоўстых сцен храма, вылічэнне яго плошчы, даследаванне часткі каменнай агароджы. Гэтае даследаванне стане падмуркам далейшай навукова-даследчай працы зацікаўленных падлеткаў у навучальным годзе, годзе Малой Радзімы ў Беларусі, што павінна паспрыяць ўнясенню руін храма з дзіўнай гісторыяй у спіс аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, прызнанню іх сапраўдным помнікам нашага краю. Паспяхова была дасягнута і самая галоўная мэта - не толькі ўвесці навучэнцаў у арбіту навуковай дзейнасці, але зацікавіць падлеткаў краязнаўствам так, каб праз усё жыцце пранесці любоў да краіны. Бо толькі той хто ведае і паважае гісторыю сваёй радзімы можа называцца сапраўдным грамадзянінам.
Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
СШ №3 г.п. Зэльва

среда, 22 ноября 2017 г.

В 6 классах прошли внеклассные мероприятия по истории, которые были посвящены культуре ранних славян и достопримечательностям Зельвенского района.

четверг, 27 октября 2016 г.

Министерство обороны Республики Беларусь ещё несколько лет назад выступала с "новой" инициативой создать самобытный народный памятник солдатам 1941‑го, честно и до конца исполнившим свой воинский долг на полях сражений в Беларуси. Предположительное место установки монумента — район Волковыск — Слоним — Ружаны, где советские воинские части из состава 3‑й и 10‑й армий, отошедшие из белостокского выступа, двое суток — 29 и 30 июня 1941 года — вели ожесточенные бои с превосходящими силами противника, сковав весь центр и часть правого крыла немецкой 4‑й армии, которую пришлось спешно усилить 10‑й танковой дивизией.
http://vsr.mil.by/2014/06/24/razvitie-sovetskogo-voennogo-iskusstva-v-xode-vedeniya-voennyx-dejstvij-na-territorii-belarusi-istoki-i-itogi-operacii-bagration/